English, Byelarussian, Russian. fusecloop -- мантаваньне сьціснутых cloop-файлаў праз FUSE
Спасылкі: Іншыя спасылкі:

fusecloop -- гэта мантоўшчык сьціснутых праз cloop файлаў праз FUSE. Такія файлы сустракаюцца на дысках з Knoppix ці чым-альбо, на Knoppix заснаваным.

Калі вы жадаеце атрымать доступ да файлавай сістэімы унутры ISO-шкі з Knoppix'ам, то звычайна робіце наступныя крокі:

1.
mount -t iso9660 -o loop knoppix.iso /mnt/kn1
Прымантаваць файлавую сістэму ISO каб атрымать доступ да дыска KNOPPIX.
2.
modprobe cloop file=/mnt/kn1/KNOPPIX/KNOPPIX
Загрузіць модуль дынамічнай дэкампрэсіі, перадаўшы яму cloop-сьціснуты файл у якасьці аргумента.
3.
mount -o loop,ro /dev/cloop /mnt/kn3
Прымантаваць файлавую сістэму ў сьціснутам файле.

Пасьля гэтых крокаў файлавая сістэма Knoppix будзе даступная ў /mnt/kn3

У гэтага метада, аднак, ёсть некаторыя недахопы:
  1. Вам патрэбныя правы рута, каб правесьці кожную з гэтых аперацыяў.
  2. Вам патрыбна знайсьці й сабраць модуль cloop для кожнага ядра.
  3. Мантаваньне падазорных файлаў можа быць небясьпечным.

Гэтыя недаходы можна ухіліць выкарыстаючы FUSE -- тэхналёгію, якая дазваляе коду файлавых сістэмаў бясьпечна выконвацца ў карыстацкім рэжыме, што дазваляе непрывілеяваныму карыстачу мантаваць файлавыя сістэмы, якія даступныя толькі яму і ў выпадку збоя закрынут толькі праграмы гэтага карыстача.


Доступ да файлавай сістэмы Knoppix праз FUSE робіцца так:

1.
~/bin/mountlo -t iso9660 knoppix.iso ~/mnt/kn1
Прымантаваць файлавую сістэму ISO каб атрымать доступ да дыска KNOPPIX.
2.
~/bin/fusecloop ~/mnt/kn1/KNOPPIX/KNOPPIX ~/mnt/kn2
Запусьціць fusecloop, якое будзе дынамична расьціскаць дадзеныя ў ~/mnt/kn2.
3.
~/bin/mountlo -o ro ~/mnt/kn2 ~/mnt/kn3
Прымантаваць файлавую сістэму унутры сьціснутага файла.

Усе зьвёны гэтага ланцужка (акрамя самога FUSE) будуць выконвацца ў карыстацкім рэжыме.

Недахопы:
  1. Яно будзе працаваць марудна.
  2. Трэба, каб FUSE была ўсталявана й дазволена.
  3. Праграма fusecloop знаходзіцца ў ранняй стадыі распрацоўкі і пакуль працуе нестабільна (асабліва ў спалучэньні з mountlo).

Другі метад атрыманьня доступа да дыска Knoppix робіцца так:

1.
~/bin/fuseiso knoppix.iso ~/mnt/kn1
Прымантаваць файлавую сістэму ISO каб атрымать доступ да дыска KNOPPIX.
2.
~/bin/fusecloop ~/mnt/kn1/KNOPPIX/KNOPPIX ~/mnt/kn2
Запусьціць fusecloop, якое будзе дынамична расьціскаць дадзеныя ў ~/mnt/kn2.
3.
~/bin/fuseiso ~/mnt/kn2 ~/mnt/kn3
Прымантаваць файлавую сістэму унутры сьціснутага файла.

Адзінае адрозненьне -- карыстаньне fuseiso замест mountlo.

Перавагі:
  1. Гэты спосаб працуе хутчэй, чым метад з mountlo.
  2. Яно не зависала пад час тэставаньня, як у выпадку з метадам mountlo.

Бягучая версія -- 0.21.1 alpha.

Калі вы знашлі памылку на гэтай старонцы або ў fusecloop, паведаміце аб гэтым на vi0 на users кропка sourceforge кропка net.

Створана Віталем "_Vi" Шукелай. Захоўваецца на sourceforge.net SourceForge.net Logo Valid XHTML 1.0 Strict